• Контактные телефоны:
  • +375-33-3516525
  • Электронная почта:
  • delfingrupp@gmail.com

карпаратыў па-беларуску!

  • Страна:
  • Даты:
  • Цена: по запросу
  • Продолжительность: 0 дней

Шаноўныя сябры! Наша агенцтва прапануе Вам эксклюзіўную паслугу: Беларускі карпаратыў!

Прапануем Вам адсвяткаваць сваю ўрачыстасць па-беларуску!

Мы гатовыя прапанаваць вам лепшыя праграмы карпаратыўнага адпачынку пачынаючы ад экскурсіі, заканчваючы вечарынамі, імпрэзамі, шоў-праграмамі, ролевымі гульнямі, цім-білдзінгам, якія будуць праводзіцца на беларускай мове! Мы лічым, што ў хуткім часе беларускамоўныя карпаратывы ўвойдуць у моду і стануць знакам добрага густу. Ужо зараз беларуская мова займае сваё ганаровае месца ш карпаратыўнай культуры самых паспяховых кампаній на айчынным рынку — паглядзіце, колькі ў апошні час з’явілася шмат якаснай беларускамоўнай рэкламы!

У Вас ёсць шанец адзначыцца перад канкурэнтамі і зрабіць свята Вашай кампаніі сапраўды запамінальным! Вашыя супрацоўнікі, партнёры і канкурэнты будуць доўга прыгадваць і абмяркоўваць вашае арыгінальнае свята і ваш клопат аб беларускай культуры.

Больш таго, вашае карпаратыўнае мерапрыемства запомніцца з першую чаргу сваім высокім узроўнем арганізацыі, бо гэта тое, пра што мы дбаем заўсёды і тое, чым мы адрозніваемся!

Да вашых паслугаў:

Завадныя вядучыя, якіх ведаюць і якіх любяць!

Лепшыя беларускія музычныя калектывы (мы лічым немэтазгодным прыводзіць увесь спіс выканаўцаў, але такія імёны, як Крамбамбуля, Беларускія Песняры, Тройца, Крама, Палац, гавораць самі за сябе…). Добрая музыка — лепшая аздоба Вашага свята!

Танцавальныя калектывы

Цікавыя праграмы адпачынку — ад сучасных шоў праграм да поўнага пагружэння ў беларускую гісторыю і традыцыйную культуру!

Якасныя транспартныя паслугі. Камфартабельныя мікрааўтобусы, аўтобусы на любую колькасць чалавек.

Браніраванне месцаў для правядзення імпрэзаў па ўсёй Беларусі!

Заказать тур

Программа тура

Стоимость

Хочешь драйвовых выходных?