• Контактные телефоны:
  • +375-33-3516525
  • Электронная почта:
  • delfingrupp@gmail.com

Туры па Беларусі для дзяцей і школьнікаў

  • Страна: Беларусь
  • Даты:
  • Цена: по запросу
  • Продолжительность: 0 дней

Незабыўныя вандроўкі для школьных групаў з турагенцтвам «ДэльфінГруп».
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына…

Без каранёў не вырасце ніводнае дрэва. Гісторыя нашай краіны, векавыя традыцыя нашага народа, яго багатая культура – гэта нашыя карані, без якіх невядома ўявіць будучыню Беларусі.
Падчас нашых падарожжаў Вы пазнаёміцеся з багатай спадчынай нашай краіны: старажытныя замкі, панскія маёнткі, велічныя цэрквы і касцёлы, непаўторныя краявіды і прырода, родныя мясціны паэтаў і мастакоў. Захапляльны аповед экскурсавода дапаможа здзейсніць сапраўднае вандраванне ў мінулае, дзе ажываюць гістарычныя асобы, легенды і паданні.
Гэтаксама школьнікам будзе цікава даведацца пра рэчы, што навокал нас. Пазнавальныя экскурсіі на заводы, фабрыкі і прадпрыемствы, прадукцыя якіх стала візітоўкай Беларусі. Экскурсіі на керамічны завод у Радашковічах, знакамітую “Камунарку”,” Світанак” і інш. Экускурсіі будуць цікавыя не толькі школьнікам, але і дарослым. Мы з задавальненнем арганізуем падарожжа ў любую кропку Беларусі, а таксама прапануем выбраць некаторыя з самых цікавых і карысных, на наш погляд, маршрутаў для школьнікаў розных узростаў.

* Увага! Кожны тур мае некалькі варыянтаў праграм і шэраг дадатковых паслуг (абеды, наведванне музеяў, анімацыя), якія мы абмяркуем і выбярэм разам з Вамі.

Шляхетны Нясвіж
Нясвіж – горад-помнік, рэзідэнцыя роду Радзівілаў, адзін з старажытнейшых культурных цэнтраў Беларусі. З 2005 г. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, які на працягу сваёй гісторыі быў месцам дзеяння падзей еўрапейскага маштабу, улучаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Вы пабачыце касцёл Божага цела – першы помнік барока ва Ўсходняй Еўропе з велічнай аздобай і радавой крыптай Радзівілаў, Рынкавую плошчу з ратушай, Слуцкую браму, кляштар бенедыктынак і самыя цікавыя ўзоры гарадской забудовы XVIІ-ХІХ стагоддзяў.
Адлегласць ад Мінска: 120 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 6-7 гадзін

Шляхамі замкаў і паэтаў. Мір – Навагрудак
Помнікі старажытнага дойліства – замкі Міра і Навагрудка – сапраўдныя пярліны беларускай архітэктуры. Падчас экскурсіі Вы пабываеце ў старажытным Міры, дзе захаваліся замак XVI ст., капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх і непаўторная забудова мястэчка к.XVI – пач.ХХ ст. Пасля старажытны шлях Мір-Навагрудак прывядзе Вас да першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Рэшткі старога замка, касцёлы, што памятаюць караля Ягайлу, Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў дапамогуць нам павандраваць у мінулае Беларусі.
Магчымае наведванне дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, або Завоссі.
Адлегласць ад Мінска: 150 км. Прыкладная працягласць экскурсіі-7-9 гадзін

Самы старажытны горад Беларусі
“.. Ад Полацка пачаўся свет…” Наш горад-патрыярх, калыска беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і адукацыі. Падчас экскурсіі вы пабачыце першую каменную пабудову Беларусі – Сафійскі Сабор, Спаса-Еўфрасінеўскі манастыр, унікальны музей беларускага кнігадрукавання, былы езуіцкі калегіум, адзіны помнік літары “Ў”, а таксама знак “Геаграфічны цэнтр Еўропы”. Таксама магчыма наведванне музея рыцарства з анімацыяй, бо менавіта ў Полацку быў створаны першы на Беларусі клуб рыцарскай рэканструкцыі!
Адлегласць ад Мінска: 230 км. Прыкладная працягласць экскурсіі-12-13 гадзін

Хатынь – Курган Славы
22 сакавіка 1943 г. фашыстамі была знішчана вёска Хатынь. Ёй наканавана было стаць сімвалам трагедыі беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Тысячы людзей з усяго свету прыязджаюць у мемарыяльны комплекс ушанаваць памяць усіх загінулых падчас акупацыйнага рэжыму на нашай зямлі. Філіялам “Хатыні” з’яўляееца Курган Славы, прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашыскціх захопнікаў. Кожны, хто падняўся на вяршыню кургана, такім чынам кажа “дзякуй” усім, хто зрабіў нашую Радзіму вольнай ад фашызму.
Працягласць шляху – 140 км. Прыкладная працягласць экскурсіі – 5 гадзін

Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Найстарэйшая і адзіная ў Рэспубліцы Беларусь ахоўваемая прыродная тэрыторыя самага высокага рангу. Гэта — сапраўдны эталон натуральнай прыроды, адзін з нешматлікіх захаваных у першасным выглядзе куткоў еўрапейскай часткі паўднёвай тайгі. Прапануем Вам і вашым дзецям пазнаёміца з таямніцамі беларускай прыроды ў музеі запаведніка, паглядзець на лясных жывёлаў у вальерах, а таксама пабачыцца з сапраўдным Балотнікам, які распавядзе Вам пра непаўторны жывёльны свет Беларусі.

Адлегласць ад Мінска: 130 км. Прыкладная працягласць экскурсіі-7 гадзін

 Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” — керамічны завод у Радашковічах.

Вандроўка ў колішні фальварак Вязынка, дзе нарадзіўся будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца рэчка Вязынка, рэшткі былога маёнтка: дом, свіран, хатка дваровых, стаў, стары сад, валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў Янкі Купалы, крыніца, дуброва, помнік паэту, ўзгорыстыя і лясістыя ваколіцы, якія з’яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту, што адыгрывае вялікую ролю ў творах Песняра. А на керамічным заводзе Вы пазнаёміцеся з асноўнымі этапамі вытворчасці керамічнага посуду, дзеці змогуць самі палепіць з сапраўднай гліны і напрыканцы экскурсіі кожны атрымае невялічкі падарунак.
Адлегласць ад Мінска: 50 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 5-6 гадзін

 Легенды і паданні Заслаўя
Непадалёк ад беларускай сталіцы ляжыць горад Заслаўе. З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі заслаўскія старажытнасці – гістарычныя помнікі, на базе якіх створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе». У комплекс уваходзяць замчышча з царквой-былым кальвінскім зборам 16 ст., касцёл, паравы млын пачатку XX ст, хата завознікаў, свіран і кузня. А дзіцячы музей міфалогіі і лесу прызначаны стварыць атмасферу абагаўлення прыроды і данесці да наведніка ўнікальнасць нашай старажытнай культуры.
Адлегласць ад Мінска: 20 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 4-5 гадзін

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы
Многія гады галоўнай пляцоўкай для прафесійнай падрыхтоўкі беларускіх вершнікаў-спартоўцаў і іх коней з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў пасёлку Ратамка. Там Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі коннага спорту ў Беларусі, даведаецеся, як карміць коней, авалодаеце асновамі ўмення трымацца ў сядле, наведаеце манеж, дзе праходзяць міжнародныя спаборніцтвы. Кантакт з жывёламі, язда верхам, прыгожыя краявіды прынясуць вам незабыўныя ўражанні.
Адлегласць ад Мінска: 20 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 4 гадзіны

 У госці да пчаляра (Лагойск)
Экскурсія на сядзібу пчаляра з аповедамі пра загадкавы свет пчалінай сям’і, развіццё бортніцтва і іншыя цікавыя рэчы. Гасцінны гаспадар раскажа шмат цікавага з жыцця пчол, пазнаёміць з сакрэтамі вытворчасці мёду, у даступнай форме раскажа пра асаблівасці сваёй справы. Вы наведаеце невялікі музей матэрыяльнай культуры і пабачыце сапраўдную бабровую хатку. Пад канец экскурсіі вас чакае сапраўдны мядовы пачастунак. Па дарозе мы наведаем адно з старажытных беларускіх мястэчак Лагойск з гаючай крыніцай і рэштакмі знакамітай сядзібы Тышкевічаў.
Таксама магчымае наведванне спартыўных комплексаў у Лагойску, Сілічах ці Раўбічах з экускурсіяй і пад’ёмам на адны з самых высокіх кропак Баларусі. У Раўбічах магчымае наведванне музея беларускага народнага мастацтва.
Адлегласць ад Мінска: 60 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 4-5 гадзін

 Свет беларускага Мястэчка (Ракаў-Івянец)
Запрашаем Вас у адны з самых добра захаваных беларускіх мястэчкак — Ракаў (былы цэнтр графства, знакамітая сталіца кантрабандыстаў 1920-х) і Івянец, якія здаўна славіліся сваімі народнымі промысламі і культурай. Вы пабачыце цудоўныя храмы – XVIII-пачатку ХХ стагоддзяў. Падчас экскурсіі мы не толькі паглядзім цікавую архітэктуру мястэчак, але і пазнаёмімся з тым як яны жылі ў мінулым. З гэтай мэтай мы наведаем унікальны музей- галерэю які стварыла сям’я таленавітых мастакоў і вучоных Янушкевічаў, карэнных жыхароў Ракава. Гэта адзін з самых жывых музеяў, дзе амаль што ўсе экспанаты можна памацаць: ад самай вялікай калекцыіі керамічных вырабаў у Еўропе да старажытных дакументаў, мэблі, музычных інструментаў і іншых рэчаў, якія апавядуць пра тое, як жылі нашыя продкі. Падчас экскурсіі таксама магчыма наведаць коннае ранча “Залатая шпора”, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй кавалерыі ў розныя часы і эпохі, павучыцца катанні на конях і паглядзець выступ прафесійных вершнікаў.
Адлегласць ад Мінска: 65 км. Прыкладная працягласць экскурсіі- 5-6 гадзін

Мы з задавальненнем адкажам на ўсе Вышыя пытанні:
+375297089518, +375447104368 (Аляксандр), +375295175358 (Яўгенія)

Наш сайт: www.delfingrup.by

Заказать тур

Программа тура

Стоимость

Хочешь драйвовых выходных?