• Контактные телефоны:
  • +375-33-3516525
  • Электронная почта:
  • delfingrupp@gmail.com

Вандроўка “Старавіленскі шлях. Мелодыя стагоддзяў”

  • Страна: Беларусь
  • Даты:
  • Цена: по запросу
  • Продолжительность: 1 день

Запрашаем Вас на вандроўку, прысвечанаую памяці Міхала Клеафаса Агінскага, па Смаргонскім і Астравецім раёнах нашай Радзімы! Непаўторныя краявіды, фантастычная касцёлы, казачныя сядзібы, легенды і паданні — з усім гэтым вы пазнаеміцеся пад гукі бессмяротнага паланэзу ля мінор, вядомага нам усім як “Развітанне з Радзімай”.
Маршрут
Мінск — Маладзечна – Залессе — Смаргонь — Солы — Астравец — Гервяты — Мінск

Маладзечна. Фотастоп ля помніка выбітнаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, кампазітару Міхаілу Клеафасу Агінскаму.
Залессе. “Паўночныя Афіны” — так некалі называлі сядзібу Залессе, дзе з 1802 па 1822 гг жыў Міхал Клеафас Агінскі. Тут ладзілі мастацкія выставы, літаратурныя чытанні і музычныя вечары, на якіх любіў выступаць і сам гаспадар, а такжа часта прыяджалі прафесары Віленскага ўніверсітэту. У адрэстаўраваным палацы вы акунецеся ў атмасферу “Паўночных Афін”, а пасля прагуляецеся па рамантычным парку.
Смаргонь. Горад, знакаміты сваім цікавым і ў той жа час няпростым лёсам: “мядзвежая акадэмія”, радзіма абаранкаў, “Мёртвы горад”, дзе падчас Першай Сусветнай вайны баі вяліся 810 дзён. Сярод нешматлікіх сведкаў гістарычных падзеяў захаваўся былы кальвінскі збор эпохі Рэфармацыі, зараз касцел Св. Арханёла Міхаіла. А ў нашыя часы вядуцца працы па стварэнні вялікага мемарыяльнага комплексу, прысвечанага ваярам, што палеглі ў баях пад Смаргонню.
Солы. Вы пабачыце ўнікальны па сваёй архітэктуры касцёл Маці Божай Ружанцовай, пабудаваны ў пачатку ХХ ст., які захаваў непаўторныя роспісы знакамітага беларускага мастака Пётры Сергіевіча не толькі на біблейскую, але і на ваенную тэму.
Астравец (праездам). Тут узгадаем Іосіфа Гашкевіча – знакамітага “белага консула”, дыпламата, мовазнаўцу, даследчыка Японіі і Кітая. Таксама Вы пабачыце ўнікальны збор старажытных абразоў у касцёле Святых Космы і Даміяна XVIII ст.
Гервяты. Касцёл Св. Тройцы лічыцца адным з прыгажэйшых храмаў у Беларусі. Пабудаваны ў стылі неаготыкі, ён уражвае сваімі формамі і аб’ёмамі, а арганны канцэрт стане своеасаблівай кульмінацыяй экскурсіі.

+375297089518, +37544-7104368

Заказать тур

Программа тура

Стоимость

Хочешь драйвовых выходных?