• Контактные телефоны:
  • +375-33-3516525
  • Электронная почта:
  • delfingrupp@gmail.com

Вандроўкі па родным краі

  • Страна: Беларусь
  • Даты:
  • Цена: по запросу
  • Продолжительность: 0 дней

Адкрываем Беларусь разам з турагенцтвам “Дэльфін Груп”!
Запрашаем Вас у падарожжы па родным краі і старонках яго гісторыі!
Вы пабачыце сапраўдныя пярліны беларускай архітэктуры, маляўнічыя краявіды, пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі і цудоўна правядзеце час!
Кожная з нашых вандровак, нават па самых папулярных маршрутах – пошук адказаў на загадкі, якімі поўніцца гісторыя Беларусі, знаёмства з новымі фактамі і спроба зірнуць пад новым вуглом на нашую мінуўшчыну.

Кошт экскурсій — па запыце (Кожны тур мае некалькі варыянтаў праграм і шэраг дадатковых паслуг (абеды, наведванне музеяў, анімацыя), якія мы абмяркуем і выбярэм разам з Вамі).

«Нясвіж – рэзідэнцыя Радзівілаў» Сталіца багацейшшага магнацкага рода Беларусі, адноўлеы палац, прыгожыя паркі, легенды і паданні.

«Астравецкая кругасветка» Жупраны – Кушляны – Солы – Астравец – Варняны–Гервяты – Міхалішкі. Унікальныя мястэчкі паўднёвай Віленшчыны стануць сюрпрызам нават для самых дасведчаных турыстаў. Магчымая арганізацыя арганнага канцэрту ў Троіцкім касцёле ў Гервятах.

«Шляхамі Адама Міцкевіча» Завоссе – воз.Свіцязь – Навагрудак. Непаўторная Навагрудчына, сэрца Вялікага княства літоўскага са старажытнымі замкамі і храмамі. Родныя мясціны сусветнавядомага паэта, што быў закаханы ў Беларусь.

«Шляхам замкаў» Мір – Навагрудак – Ліда. Старажытныя замкі, авеяныя легендамі і паданнямі, ўнікальныя каталіцкія і праваслаўныя храмы. Магчымая арганізацыя анімацыі з пачастункам.

«Дойлідства Налібоцкага края» Валожын – Вішнева – Гальшаны – Баруны –Крево. Вялікая гісторыя маленькіх мястэчак: палац Тышкевічаў, знакаміты на ўвесь свет Ешыбот, княскія замкі з прывідамі, векавыя бажніцы, цудатворны абраз Барускай Божай Маці і іншае. Магчымая арганізацыя рыцарскай анімацыі.

«Паазер’е – чароўны край» Нарач – Канстанцінава – Свір – Засвір – Міхалішкі–Гервяты. Паазер’е – неверагоднае спалучэнне прыгажосці і архітэктуры. Унікальныя помнікі архітэктуры ХVIII-XX стагоддзяў узбоч вяхікіх дарогаў з’яўляюцца сапраўдным “летапісам у камяні”.

«Даўніна, храмы, гісторыя» Порплішча– Глыбокае – Удзела – Мосар. Падарожжа па нечаканай Беларусі, праваслаўныя і каталіцкія храмы XVII-XX ст., прагляд батлейкі ў францішканскім кляшўтары, наведванне знакамітага касцёла і дэндрапарка ў Мосары.

«Палацы і храмы на берагах азёраў» Мядзел – Паставы – Камаі – Лучай. Унікальныя гарадскія ансамблі, храмы самых розных архітэктурных стыляў, палацы і сядзібы ў атачэнні люстэркавых азёраў. Магчымы арганны канцэрт у камайскім касцёле.

«Мястэчкі– душа Беларусі» Ракаў – Івянец. Ад цішыні малога мястэчка да кантрабандысцкіх прыгодаў. На ваш выбар прапануем наведванне аграсядзібы з пачастункам, наведванне прыватнага музея ў Ракаве ці заезд на коннае ранча з прадстаўленнем і катаннем на конях.

«Славутыя рэзідэнцыі » Ружаны – Пружаны – Косава. Падарожжа па прыгажэйшых палацах Беларусі. Вы перанясецеся ў залатыя часы шляхты і магнатэрыі, наведаеце родныя мясціны нашага героя Тадэвуша Касцюшкі, а таксама пазнаёміцеся з гісторыяй беларускай арыстакратыі.

«Заходняя сталіца Беларусі» Гродна – Аўгустоўскі канал. Гродна – ўнікальны па свайму архітэктурнаму багаццю горад, што не раз быў у эпіцэнтры гістарычных падзеяў. Знаёмства з Аўгустоўскім каналам – непаўторным па сваёй маляўнічасці аб’ектам, катанне на цеплаходзе са шлюзаваннем.

«У горад-патрыярх-Полацк» Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці, «бацька гарадоў беларускіх», цэнтр беларускай духоўнасці… Арганны канцэрт у Сафійскім саборы, музеі рыцарства і кнігадрукавання, самага старажытнага на Беларусі манастыра.

«Віцебская зямля» Віцебск-Здраўнёва. Другі па старажытнасці горад Беларусі, са сваім непаўторным шармам і велічнымі храмамі. Радзіма Марка Шагала, якая ўвекавечана ў ягоных творах. Наведванне сядзібы Іллі Рэпіна.

«Архітэктурная спадчына Слонімшчыны» Слонім – Жыровічы –Сынкавічы. Дстаражытны горад, царква-крэпасць у Сынкавічах і адна з галоўных святыняў Беларусі – Жыровіцкі манастыр.

«Будслаўскі санктуарый» Даўгінава-Будслаў-Порплішча-Глыбокае. Мястчэчкі і храмы паўночнай Беларусі. Будслаўская святыня – самы вялікі храм у стылі барока на Беларусі, дзе захоўваецца адзін з самых шанаваных абразоў Божай Маці.

«Далёкі ўсход Беларусі» Мсціслаўе-Пустынкі. Старажытны ваяводскі цэнтр, самая вялікая ў Беларусі Замкавая гара з непаўторным краявідам. Адзін з самых старых і загадкавых беларускіх манастыроў.
«Старажытны Тураў» Тураў – Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Сэрца Палесся, сталіца старажытнага княства і радзіма самых знакамітых беларускіх святых. Крыжы, што растуць з зямлі. Сустрэча з Беларускай Амазонкай і яе прыродаай. Катанне на цеплаходзе па Прыпяці.
«Гераічны горад і самы стары запаведнік Еўропы» Брэст – Белавежская пушча. Наведванне Брэсцкай крэпасці, запальванне ліхтароў на самай прыгожай вуліцы горада. Экскурсія па пушчы з наведваннем самага лепшага музея прыроды ў нашай краіне.
«Па слядах Напалеона » Барысаў-Студзёнка-Брылёўскае поле. Дзе схаваны скарб Напалеона? Як праходзіла пераправа праз Беразіну? Адказы на гэтыя пытанні мы паспрабуем даведацца падчас экскурсіі.
«Дудуткі» Музей народных тэхналогій і традыцыйных рамёстваў, дзе галоўным “золатам” з’яўляецца майстэрства ткачыхаў, ганчароў, кавалёў і іншых майстроў. Падчас экскурсіі можна пакаштаваць фірмовы дудуткаўскі самагон, у хаце завозніка пакаштуеце смачнага сала, а ў пякарні пакаштуеце зёлкавай гарбаты з хлебам, што спечаны паводле рэцэптаў продкаў.
«Блакітнавокая Браслаўшчына» Браслаў – Опса – Відзы. Найпрыгажэйшы азёрны куток, дзе на ўзгорках велічна красуюць гатычныя храмы. У тым ліку – самы высокі касцёл на Беларусі – у Відзах.

«Краявіды ўсходняй Беларусі» Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг. Шпацыр па маляўнічым Бабруйску з яго загадкавай крэпасцю і яўрэйскімі кварталамі. Агляд палацава-паркавых комплексаў у Жылічах і Чырвоным Беразе. Наведванне мемарыяльнага комплекса, прысвечанага дзіцячаму канцэнтрацыйнаму лагеру.

«Горад на Сожы» Гомель – Ветка. Адметная архітэктура старога горада на крутых берагах паўнаводнага Сожа. Велічны палац Румянцавых і Паскевічаў, знаёмства з гісторыяй і традыцыямі стараабрадцаў на Беларусі ў Веткаўскім музеі.

«Горад на Дняпры» Магілёў– Буйніцкае поле – комплекс «Карчма». Адзін з самых значных для мінулага Беларусі гарадоў з прыгожым гістарычным цэнтрам, адноўленай ратушай і храмамі, што распавядуць пра розныя перыяды жыцця Магілёва. Знакамітае поле бітвы часоў Другой Сусветнай вайны і этнаграфічна-забаўляльны комплекс “Карчма”, дзе кожны знойдзе сабе цікавы занятак.

Гэты пералік экскурсій, што мы рэгулярна арганізоўваем – далёка не поўны! Мы з задавальненнем абмяркуем з Вамі любы маршрут, складзем індывідуальную праграму падарожжа ад аднадзённага да шматдзённага!

Турыстычнае агенцтва “Дэльфін Груп”
220013, Мінск, вул. Кульман, 2-407
Тэлефоны: +375 17 292-64-13, +375 29 708-95-18, +375 44 710-43-68
Наш сайт: www.delfingrup.by, e-mail: delfingrupp@gmail.com

Заказать тур

Программа тура

Стоимость

Хочешь драйвовых выходных?