• Контактные телефоны:
  • +375-33-3516525
  • Электронная почта:
  • delfingrupp@gmail.com
  • График работы:
  • пн-пт: 10-19, сб: 11-16

Шляхамі паўстання 1863-1864 гадоў

  • Страна:
  • Даты:
  • Цена: по запросу
  • Продолжительность: 0 дней

Вандроўкі па мясцінах паўстання  1863-1864 гадоў.

Турагенцтва “Дэльфін Груп” прапануе унікальныя вандроўкі “Шляхамі 1863-1864 года”, прысвечаныя паўстанню 1863-1864 гг. і памяці кіраўнікоў паўстання-ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баеў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў. Цягам экскурсій  мы зможам пабачыць унікальныя помнікі архітэктуры розных эпох і стыляў – сядзібы, палацы, касцёлы, цэрквы, сінагогі…

Маршрут: Мінск – Свіслач (Гродзенская вобл.) – Якушоўка – Поразава – Лыскава – Магілёўцы – Мінск

Свіслач ( былы маёнтак Тышкевічаў, гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія, Н.Орда, В. Гельтман і інш, месца, дзе дзейнічала таварыства “Заранаў”;  помнікі Р.Траўгуту і К.Каліноўскаму., магіла Віктара Каліноўскага, местачковая забудова);

DSC00971 uRmN1wiJMks

Якушоўка (мемарыяльны знак і падмуркі сядзібы Каліноўскіх на ўскрайку Белавежскай пушчы);

f4dsI9IC4q0

Поразава (касцёл і царква ХІХ ст., пахаванні ўдзельнікаў паўстання, сядзіба “Багудзенкі” Бутаўт-Андрэйкавічаў);

qTrotVRR9Uc

Лыскава (месца бітвы часоў паўстання., касцёл ХVIIIcт., унікальная царква ў “Закапанскім” стылі 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага – знакамітага паэта эпохі Асветніцтва);

5KWxz7TrjbI

Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў і Дзяконьскіх, месца, дзе была знойдзена “Хроніка Быхаўца”; калона ў гонар канстытуцыі 3 мая 1791 года).

UCXymsOr2Oc

 Падрабязнасці: па тэлефонах 8029-7089518,8044-7104368(ТАА«Дэльфін Груп»)

Заказать тур

Программа тура

Стоимость

Хочешь драйвовых выходных?